У 16 зонах адпачынку сталіцы забаронена купанне дзяцей і дарослых, паведамілі БелТА ў санітарна-эпідэміялагічнай службе Мінска.

Усяго ў Мінску 21 пляж на 5 зонах рэкрэацыі: «Заслаўскае» - 8 пляжаў, «Крыніца» - 2, «Дразды» - 5, «Цнянскае» - 5, «Камсамольскае возера» - 1.

На 24 чэрвеня купацца дзецям і дарослым, а таксама займацца воднымі відамі спорту забаронена на ўсіх пляжах Цнянскага вадасховішча і на сямі - Заслаўскага (№1, 2, 3, 4, 5, 8, 9), на трох пляжах вадасховішча «Дразды «(№2, 7, 8) і на Камсамольскім возеры. 

Купанне для ўсіх прыпынена на пляжах вадасховішчаў «Заслаўскае» (№6) і «Крыніца» (№3). Абмежаванае купанне дзяцей на вадасховішчах «Крыніца» (пляж №4) і «Дразды» (№6).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0