24.06.2019 / 20:38

Новая «Гісторыя цацак» пабіла рэкорд збораў сярод мультфільмаў 1

За некалькі дзён фільм «Гісторыя цацак 4» сабраў больш за 238 мільёнаў долараў. Гэта рэкордная стаўка збораў грашовых сродкаў сярод мультфільмаў за першыя выходныя, піша bbc.com.

Стужку цудоўна сустрэлі гледачы ў Еўропе і Лацінскай Амерыцы, тады як у ЗША яна сабрала 118 мільёнаў долараў, хоць эксперты разлічвалі на 140 мільёнаў.

У многіх краінах мультфільм яшчэ не ідзе, у прыватнасці, у Францыі, Італіі, Германіі і Японіі.

Чацвёртая частка «Гісторыі цацак» выйшла на экраны праз 24 гады пасля першай, якая ў 1995 годзе сабрала ў сусветным пракаце $ 195 мільёнаў.

«Гісторыя цацак 4» распавядае, як цацкі спрабуюць справіцца са страхам застацца без мэты існавання, калі іх гаспадары вырастуць.

Прэм'ера мінулага эпізоду серыі - «Гісторыя цацак 3» - адбылася дзевяць гадоў таму. Гэта быў першы ў гісторыі мультфільм, які сабраў больш за мільярд долараў у сусветным пракаце.

Многія прыхільнікі былі занепакоеныя тым, што новая частка не дасягне трэцяга па якасці - папярэдняя частка падняла планку чаканняў вельмі высока.

Але, мяркуючы па ўсім, хваляванне было марным: чацвёрты эпізод мае 98% на вэб-сайце Rotten Tomatoes, які стварае рэйтынгі, заснаваныя на аглядах крытыкаў.

Новая гісторыя цацак ўзяла не толькі сусветны рэкорд, але і брытанскі рэкорд, сабраўшы за першыя выходныя 15 мільёнаў долараў.

«Гісторыя цацак» - гэта трэцяя стужка, якая па выніках першага ўік-энду збірае больш за 100 мільёнаў долараў у амерыканскім пракаце.

Астатнія два - «Капітан Марвел» і «Мсціўцы: фінал».

NN.by

12
Алексей минский / Адказаць
24.06.2019 / 21:47
Савецкiя мультфiльмы больше цiкавыя, добрый!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру