24.06.2019 / 21:55

Кітайскія вайскоўцы прыехалі ў Мінск для ўдзелу ў парадзе 3 Ліпеня 6

Па запрашэнні беларускага боку ў Мінск для ўдзелу ў парадзе 3 Ліпеня прыбыў парадны разлік ганаровай варты Народна-вызваленчай арміі Кітая, паведамляе БелТА.

Кітайскія вайскоўцы далучыліся да сумесных трэніровак з беларускімі і расійскімі вайскоўцамі. 

У парадзе возьмуць удзел і 300 расійскіх вайскоўцаў.

Запрошаныя прадстаўнікі войскаў яшчэ сямі замежных дзяржаў, яны будуць прадстаўленыя параднымі разлікамі і сцягавымі групамі.

Акрамя некалькіх тысяч вайскоўцаў у парадзе 3 Ліпеня будзе задзейнічана больш за 300 адзінак баявой тэхнікі. У небе над Мінскам жыхары і госці сталіцы ўбачаць авіяцыю. Завершаць парад пляц-канцэрт роты ганаровай варты і выступленне зводнага вайсковага аркестра Узброеных Сіл.

NN.by

43
Алексей минский / Адказаць
24.06.2019 / 23:49
Вось так i трэба, парад 3 лiпеня- гэта свята! Разам з братамi- рускiмi мы вякамi сябруем, так i будзе зауседы!!!! Слава Расii i Беларусii!
1
Чебаркуль / Адказаць
25.06.2019 / 00:06
Получая оккупация планеты жёлтой расой. Нашли кого приглашать!!!
3
Дед Мороз / Адказаць
25.06.2019 / 01:48
Ганьба!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру