Здарэнне адбылося 23 чэрвеня ў адным з буйных магазінаў, піша kraj.by

Работніца пякарні паспрабавала вынесці з крамы 10 булачак і шэсць пакетаў-маек з лагатыпам, але была затрыманая ахоўнікам.

Міліцыі яна патлумачыла, што пайшла на крадзеж, каб яе хутчэй звольнілі. Паводле слоў жанчыны, яна ўжо знайшла сабе замену, аднак адміністрацыя не скасавала з ёй працоўныя адносіны.

Па факце дробнага крадзяжу ў дачыненні да жанчыны складзены адміністрацыйны пратакол. Ёй пагражае ад 51 да 750 рублёў штрафу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0