У Маскве паліцэйскія затрымалі мужчыну, які падазраецца ў атручванні і рабаванні мінакоў. Па дадзеных паліцыі, затрыманы прапаноўваў мінакам у цэнтры сталіцы пачаставацца атручанай газіроўкай. Людзі гублялі прытомнасць, а ён іх потым рабаваў, піша РБК

У жыллё меркаванага злачынцы быў праведзены ператрус, падчас якога паліцэйскія канфіскавалі скруткі з белым парашком.

Телеграм-канал Baza сцвярджае, што падазраваны быў затрыманы ў хостэле на Новай Басманнай вуліцы, дзе ён арандаваў ложак. Па наяўнай інфармацыі, размова ідзе аб ураджэнцы Кабардзіна-Балкарыі Мураце Сабанаве.

Падчас ператрусу ў Сабанава знайшлі феназепам (высокаактыўны транквілізатар) і некалькі выкрадзеных сумак.

На допыце падазраваны прызнаўся, што сапраўды падсыпаў у напоі феназепам і рабаваў людзей. Усяго ён прыгадаў 17 выпадкаў нападу.

Але па дадзеных выдання The Village, у выніку дзеянняў атрутніка пацярпелі не менш за 24 чалавек, якіх частавалі рознымі напоямі ў скверах каля «Чыстых прудоў», на Хахлоўскай плошчы, у парку «Горка», а таксама ў бары «Зінзівер». Некаторыя з іх былі ў коме па тры дні.

The Village сцвярджае, што адзін раз мінакам удалося скруціць злачынцу, калі той рабаваў чарговую ахвяру, што ляжала без прытомнасці. Аднак паліцэйскія не сабралі доказаў і завялі крымінальную справу толькі па артыкуле «Крадзеж», а потым і зусім адпусцілі падазраванага пад падпіску аб нявыездзе. Паказваецца, што атручванні пасля гэтага працягнуліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0