president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў дэлегацыі краіны ў парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) за тое, што яна змагалася да канца пры спробе не дапусціць аднаўлення паўнамоцтваў Расіі. Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку.

Украінскі лідар падкрэсліў, што расчараваны такім рашэннем і тым, што «еўрапейскія партнёры нас не пачулі». «На мінулым тыдні я асабіста абмяркоўваў гэтае пытанне з прэзідэнтам Францыі і з федэральным канцлерам Германіі.

Спрабаваў пераканаць спадара Макрона і спадарыню Меркель, што вяртанне расійскай дэлегацыі ў ПАРЕ магчыма толькі пасля таго, як Расія выканае прынцыповыя патрабаванні Асамблеі», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0