Вызначаны дата і час правядзення стартавага матча першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. У ім БАТЭ згуляе з чэмпіёнам Польшчы «Пястам».
Першая гульня пройдзе ў Барысаве 10 ліпеня (серада) і пачнецца ў 20.00, паведамляе сайт беларускага клуба.
Матч у адказ праз тыдзень.
Пераможца супрацьстаяння згуляе ў другім раўндзе з пераможцам пары «Лінфілд»/»Русенборг».