14 чэрвеня закончыўся прыём заявак на ўдзел у літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Прэтэндаваць на перамогу могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2018 года.Падчас першага пасяджэння журы разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных на прэмію кніг. Сёлета ён складаецца з 34 пазіцый.

Поўны спіс намінантаў
- Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»
- Яўген Аснарэўскі. Трыкутнік Караля. — Электронная кнігарня Янушкевiч
- Алесь Аркуш. Спадчына. — Полацак: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда»
- Сяргей Белаяр. Расследаванні інспектара Сарвы. — Мінск: Галіяфы
- Алена Брава. Садомская яблыня. — Мінск: Галіяфы
- Алесь Бычкоўскі. Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры. — Мінск: Галіяфы
- Зміцер Вішнёў. Калі прыгледзецца — Марс сіні. — Мінск: Янушкевіч
- Валер Гапееў. Пазл. — Мінск: Галіяфы
- Радзім Гарэцкі. Апантаны Бацькаўшчынай. Жыццёвы меландж-2. — Мінск: Кнігазбор
- Адам Глобус. Казкі сталічныя. — Мінск: Кнігазбор
- Андрэй Горват. Прэм’ера. — Мінск: Медысонт
- Зоя Доля. Час пасля Саюза. — Мінск: Медысонт
- Сяргей Дубавец. Д’ябал запрэжаны ў плуг. — Вільня: Логвінаў
- Зінаіда Дудзюк. Гонды. — Брэст: Альтэрнатыва
- Кацярына Захарэвіч. Вогненны птушкалоў. — Мінск: Кнігазбор
- Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. Кніга 1. — Мінск: Пазітыў-цэнтр
- Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў
- Мікола Калядны. Судуманьне. — Мінск: Галіяфы
- Алесь Кіркевіч. Самурай. — Мінск: Кнігазбор
- Сцяпан Корф. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. — Мінск: Кнігазбор
- Алесь Мара. Ад Магніта-Балабуя да Готланда. — Мінск: Галіяфы
- Уладзімір Мароз. Тры сшыткі (Том 2. Выбранае ў трох тамах). — Мінск: Галіяфы
- Віктар Марціновіч. Ноч. — Мінск: Кнігазбор
- Вінцэсь Мудроў. Помнік літары Ў. — Мінск: Янушкевіч
- Людміла Рублеўская. Пантофля Мнемазіны. — Мінск: Янушкевіч
- Ільля Сін. Libido. — Мінск: Кнігазбор
- Дар'я Трайдэн. Крыштальная ноч. — Мінск: Кнігазбор
- Станіслава Умец. Сэрца Сакры. — Мінск: Мастацкая літаратура
- Андрэй Федарэнка. Сузіральнік. — Мінск: Кнігазбор
- Каміла Цень. Сакрэт фірмы. — Электронная кнігарня Янушкевiч
- Каміла Цень. Я прыду за табой у аўгусце. — Электронная кнігарня Янушкевiч
- Сяргей Шапран. У пошуках сэнсу. Інтэрв'ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч. — Смаленск: Інбелкульт
- Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. — Мінск: Янушкевіч.
- Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
У журы Прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі: Пятро Васючэнка, пісьменнік, літаратуразнаўца; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Жана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўца; Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца; Алесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменікаў; Ганна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца.
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі.
Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько, «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016), Зміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017), Уладзімір Арлоў, «Танцы над горадам» (2018).
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 25 верасня ў прасторы ZALA#2, што ў менскім Палацы мастацтваў.
Каментары