Здарэнне адбылося ўвечары 23 чэрвеня. Пашкоджанні дзіця атрымала ў выніку падзення з акна другога паверха катэджа, дзе жыве сям'я, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Школьніца разам з сёстрамі гуляла ў пакоі, калі мама паклікала дзяцей папіць. Усе спусціліся ўніз, а дзяўчынка захапілася гульнёй і затрымалася. Пераскокваючы з аднаго прадмета мэблі на іншы, апынулася на падаконніку і страціла раўнавагу. Школьніца паспрабавала ўхапіцца за маскітную сетку, але разам з ёй вывалілася вонкі: звалілася на казырок дома, а з яго скацілася на зямлю.

Дзяўчынка выхоўваецца ў добрай сям'і, раней падобных інцыдэнтаў не адбывалася. Дзіця шпіталізавана

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0