У Арменіі Апеляцыйны суд прыняў рашэнне арыштаваць былога прэзідэнта краіны Роберта Качарана

Такім чынам было адменена рашэнне суда першай інстанцыі аб змене меры стрымання палітыку, якога адпусцілі пад хатні арышт.

Абаронцы Качарана байкатавалі судовае пасяджэнне.

У ліпені 2018 года Ерэванскі суд арыштоўваў Качарана, які займаў пасаду прэзідэнта з 1998 па 2008 год, па справе аб разгоне акцый пратэсту 1 сакавіка 2008 года. Яму было прад'яўленае абвінавачванне па справе аб масавых беспарадках у Арменіі ў 2008 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0