Да чацвярга ў нашай краiне захаваецца адносна цёплае i вiльготнае надвор’е,
паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Дзмiтрый Рабаў.

У аўторак

чакаецца мокры снег i дождж, на большай частцы тэрыторыi краiны туман, ранiцай на дарогах галалёдзiца. Удзень ад мiнус 1 да плюс 4.
У сераду
месцамi пройдзе мокры снег, туман, на дарогах галалёдзiца. Уначы ад 5 марозу да 1 цяпла, удзень — ад мiнус 2 да плюс 3.

З 29 студзеня паўднёвыя вятры зменяцца на паўночныя i пахаладае. Уначы ад 0 да мiнус 5, пры праясненнях да мiнус 8, удзень ад мiнус 3 да плюс 3.

У пятнiцу — нядзелю
да нас завiтае халодны арктычны антыцыклон, таму ападкаў амаль не будзе. У пятнiцу — суботу ўначы 2—7, пры праясненнях да 10 марозу, удзень — ад 0 да мiнус 6.
У нядзелю
сонечна, на працягу сутак ад мiнус 3 да мiнус 8, уначы пры праясненнях — да 13 марозу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?