topvar.ru

topvar.ru

Пасля двухгадовага перапынку парад на Дзень Незалежнасці ў Мінску 3 ліпеня зноў пройдзе з удзелам расійскіх «сімвалаў халоднай вайны», паведамляе kp.by.

У небе зноў з'явяцца Ка-52, Су-30, Су-34, «пагроза еўрапейскіх авіяносцаў» бамбардзіроўшчык Ту-22М3 і «сімвал халоднай вайны» — бамбардзіроўшчык Ту-95МС расійскіх ВПС.

Навінка гэтага параду — з'яўленне ў небе над Мінскам звышгукавога стратэгічнага бамбардзіроўшчыка-ракетаносца Ту-160 — ён таксама належыць расійскім вайскоўцам. Гэта самы буйны, самы магутны ў гісторыі ваеннай авіяцыі звышгукавы самалёт і самы цяжкі баявы самалёт у свеце. Ён мае найбольшую сярод бамбавікоў максімальную ўзлётную масу. Гэта таксама самы хуткасны бамбардзіроўшчык са змешчаных на ўзбраенні. Сярод лётчыкаў самалёт атрымаў мянушку «Белы лебедзь». Такія самалёты цяпер ёсць толькі ў расійскай арміі, іх выпусцілі усяго 27 штук.

У лётнай прыдатнасці сёння захавалася ўсяго 16 штук. Усе яны месцяцца ў горадзе Энгельс — гэта ў Саратаўскай вобласці. Пусты самалёт важыць 110 тон, на борт ён здольны ўзяць 45 тон бомбаў. Такія самалёты паспелі ўжыць у баях — іх выкарыстоўваюць у Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0