Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У інтэрнэце абмяркоўваецца законапраект аб зменах правілаў прызыву ў войска. 

Рыхтуюцца новыя правілы прызыву ў войска. А той, хто не служыў без прычыны, не трапіць на дзяржслужбу 

Законапраект прадугледжвае, што адтэрміноўку ад службы будзе давацца толькі адзін раз, ці для атрымання вышэйшай адукацыі, але яна не будзе, каб чалавек скончыў каледж і паступае ў ВНУ, або прадастаўляцца для магістратуры або аспірантуры (выключэнне — калі на навучанне накіроўваюць дзяржаўныя органы).

Таксама прадуглежваецца, што будзе абмяжоўвацца выезд за мяжу тым, хто ўхіляецца ад мерапрыемстваў прызыву

Мяркуецца, што ў Палаце прадстаўнікоў законапраект будзе на гэтым тыдні.

У інтэрнэце з'явілася петыцыя з заклікам не прымаць законапраект, бо гэта значна абмяжоўвае правы маладых людзей:

«Вышэйзгаданы праект Закона, мяркуем, адвольна дыскрымінуе дзяцей, якія паступілі ў 1 клас ва ўзросце 7 і больш гадоў, а таксама ўшчамляе права на атрыманне вышэйшай адукацыі тых з іх, хто паступіў на вочную форму навучання сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Тым самым праект закона, на нашу думку, супярэчыць артыкулам 22, 23 Канстытуцыі», — гавораць аўтары петыцыі.

Яны звяртаюць увагу на тое, што ў праекце Закона адсутнічае якая-небудзь згадка пра прадастаўленні адтэрміноўкі ад прызыву на тэрміновую ваенную службу для тых, хто хоча працягнуць навучанне ў магістратуры і аспірантуры.

«Вышэйпералічаныя абставіны маюць прыкметы парушэння нормаў Кодэкса аб адукацыі і Канстытуцыі, якія паказваюць на тое, што асновамі дзяржаўнай палітыкі з'яўляюцца наступныя прынцыпы:

1. Прыярытэт адукацыі;

2. Гарантыі канстытуцыйнага права кожнага на адукацыю;

3. Забеспячэння роўнага доступу да атрымання адукацыі

Просім са згоды Савета Міністраў выключыць з праекта закона «Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы» пункт 2 артыкула 1 і артыкул 10 альбо адхіліць законапраект у цэлым», адзначаюць аўтары петыцыі.

Па стане на 16.15 петыцыю падпісалі 6 150 чалавек. Сабраць ініцыятары запланавалі 10 000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0