25.06.2019 / 16:45

Пад Рэчыцай фура насмерць збіла жанчыну

У Рэчыцкім раёне ў выніку наезду грузавога аўтамабіля загінула жанчына, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Смяротная аварыя адбылася ноччу 25 чэрвеня на аўтадарозе мяжа Расійскай Федэрацыі - Гомель - Кобрын.

Наезд на жанчыну-пешахода здзейсніў 45-гадовы кіроўца «Сканіі» з паўпрычэпам. Жанчына ішла па цэнтры крайняй правай паласы ў спадарожным кірунку, пры гэтым флікера не мела. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы здарэння.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру