У Германіі кіроўца не ўправіўся з кіраваннем, аўто вылецела з трасы, праляцела 30 метраў ды спынілася на вышыні сямі метраў.

Учора ўвечары 23-гадовы кіроўца «Шкода Актавія» ў нямецкім горадзе Лімбах-Абэрфрона трапіў у кур’ёзную аварыю. На вялікай хуткасці ён не ўправіўся з кіраваннем на павароце, прабіў агароджу і, адскочыўшы ад газону, узляцеў у паветра. Аўто праляцела больш за трыццаць метраў і спынілася ў…страсе царквы на вышыні сямі метраў. Кіроўцу даставілі ў бальніцу.

Паводле Spiegel.de

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0