25.06.2019 / 20:31

У Бярозаўскім раёне затрымалі выкрадальніка гусянят і качанят 2

Гісторыя пачалася з таго, што ў Бярозаўскі РУУС звярнуўся непрацуючы жыхар раёна, 1977 г.н., і паведаміў, што з яго хаты праз адкрытае акно скралі мабільны тэлефон і 25 пачкаў цыгарэт, паведамляе прэс-служба УУС Брэстчыны.

Праваахоўнікі высветлілі, што крадзеж здзейсніў раней судзімы аднавясковец Н., 1981 г.н. Зламыснік у стане алкагольнага ап'янення шныраў па гаспадарчых пабудовах населенага пункта, шукаючы, дзе што блага ляжыць. Улез у хату праз адчыненае акно, выкраў з шафы цыгарэты і з стала — мабільны тэлефон.

Пасля Н. скіраваўся ў іншы пасёлак Бярозаўскага раёна, зайшоў у двор аднаго з дамоў, убачыў, што пасвяцца гусяняты і качаняты, і вырашыў забраць іх сабе. Мужчына ўжо складаў птушанят у сумку, як гэта заўважыла суседка і пачала крычаць. На крыкі выйшла 74-гадовая гаспадыня дома. Зламыснік спужаўся і кінуўся бегчы.

Дагнаўшы злодзея, пенсіянерка пачала выхопліваць з адкрытай сумкі птушак, але рэцыдывіст здолеў вырвацца ад яе і схаваўся ў лесе, дзе згубіў скрадзены раней мабільны тэлефон. Дабраўшыся дадому, пенсіянерка звярнулася ў міліцыю і заявіла аб крадзяжы 6 гусянят і 5 куранят.

Падазраваны затрыманы, распачатая крымінальная справа.

NN.by

0
фелікс / Адказаць
25.06.2019 / 20:52
Гусіт
0
ugo / Адказаць
26.06.2019 / 16:37
фелікс, не трэ абражаць чэхаў. Гусіты - назва чэшскага рэфарматарскага рэлігійнага руху, на чале з Янам Гусам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру