У кангрэс ЗША ўнеслі законапраект аб папраўках у закон аб нацыянальнай абароне, якія прадугледжваюць забарону на фінансаванне ваеннага ўдару па Іране без папярэдняга адабрэння заканадаўчым органам, піша The Hill.

Дакумент падрыхтавалі кангрэсмены Ро Хана і Мэт Гетц. Згодна з іх прапановай, фінансаванне ваенных аперацый супраць Ірана будзе заблакавана да таго часу, пакуль кангрэс не абвесціць Тэгерану вайну ці ж ня выдасьць свайго дазволу.

На думку Ханы, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ужо апынуўся ў некалькіх хвілінах ад пачатку вайны на Блізкім Усходзе, якая абышлася б Вашынгтону ў трыльёны даляраў. Гаворка ідзе пра тое, што Трамп адмяніў авіяўдар па іранскіх аб'ектах у адказ на збіты Тэгеранам амерыканскі беспілотнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0