Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

10 тысяч подпісаў сабрана на сайце petitions.by супраць законапраекта пра значнае скарачэнне адтэрміновак ад войска, які ў сераду збіраецца разгледзець Палата прадстаўнікоў.

Петыцыю ўжо накіравалі дэпутатам. Яна мае назву «Супраць стварэння нераўназначных умоў атрымання адукацыі ў сувязі з неабходнасцю праходжання вайсковай службы».

Законапраект прадугледжвае, што адтэрміноўку ад службы будзе давацца толькі адзін раз, ці для атрымання вышэйшай адукацыі, але яна не будзе давацца, каб чалавек скончыў каледж і паступае ў ВНУ, або прадастаўляцца для магістратуры або аспірантуры (выключэнне — калі на навучанне накіроўваюць дзяржаўныя органы).

Таксама прадуглежваецца, што будзе абмяжоўвацца выезд за мяжу тым, хто ўхіляецца ад мерапрыемстваў прызыву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0