Музыканту і выкладчыку Аркадзю Іваноўскаму было 59 гадоў. Трагедыя здарылася 24 чэрвеня, піша kp.by
Апошні гітарыст «Песняроў» да распаду калектыву Аркадзь Іваноўскі патануў. Падрабязнасці пакуль невядомыя.
Гэтая ж інфармацыя з'яўляецца і ў сацсетках, дзе калегі-музыканты пішуць свае спачуванні. Дарэчы, адно з апошніх фота, якое музыкант размясціў на сваёй старонцы Укантакте, як раз звязана з яго захапленнем плаваннем.
Развітанне з Аркадзем Іваноўскім адбудзецца 26 чэрвеня з 14.00 да 15.00 у рытуальнай зале на мінскай вуліцы Альшэўскага, 12.