26.06.2019 / 18:08

Як нашае здароўе залежыць ад нашых сяброў 7

Наша здароўе і лад жыцця залежыць ад нашага атачэння значна больш, чым здаецца на першы погляд, піша ВВС.

Мы ўпэўненыя, што сіла волі і самакантроль — рысы, якія залежаць выключна ад нас саміх. Але людзі, якімі мы сябе атачаем, могуць істотна ўплываць на нашу вагу, адносіны з алкаголем, стаўленне да экалогіі і нашага ўласнага здароўя ў цэлым.

Гэта не проста ціск з боку сацыяльнай групы, у якой вы круціцеся. Ваш мозг несвядома падхоплівае сігналы ад людзей вакол вас і, грунтуючыся на іх, фармуе вашы паводзіны.

Наступствы гэтага могуць быць вельмі сур'ёзнымі.

«Не сакрэт, што чым больш вы звязваеце сваю ідэнтычнасць з пэўнай групай, тым больш яе каштоўнасцяў вы падзяляеце», — кажа Эмбер Гефні, сацыяльны псіхолаг з Дзяржаўнага ўніверсітэта Гумбальта.

Студэнты, напрыклад, часцей выступаюць за легалізацыю наркотыкаў і больш горача падтрымліваюць ахову навакольнага асяроддзя, чым астатнія сацыяльныя групы.

Гэта называецца сацыяльнымі нормамі, і гэтыя нормы даволі ўстойлівыя.

Аднак варта толькі аднаму чалавеку ў групе парушыць норму, пачынаюць адбывацца дзіўныя рэчы.

Адно даследаванне, якое праводзілася сярод студэнтаў Універсітэта Гумбальта, паказала, што людзі могуць кардынальна змяніць сваё меркаванне аб экалагічным турызме, калі іншыя члены іх сацыяльнай групы паводзяць сябе крывадушна, гэта значыць, кажуць адно, але робяць зусім іншае.

У псіхалогіі гэта з'ява называецца «ўскосны дысананс».

«Калі вы ўбачыце, што хтосьці паводзіць сябе насуперак вашым поглядам, вы можаце іх змяніць», — адзначае Гафні.

«Я павінна была быць засмучаная, калі ўбачыла, што паводзіны сяброў супярэчаць маім меркаванням па некаторых пытаннях, але гэта не заўсёды так», — тлумачыць даследчык.

«Я не абавязкова пачну капіяваць іх дзеянні, але змагу змяніць сваё стаўленне да іх, бо лічу сябе часткай гэтай групы, я лічу, што гэтыя людзі з'яўляюцца працягам мяне».

Некалькі аўстралійскіх даследаванняў па выкарыстанні сонцаахоўнага крэму пацвердзілі гэтыя дадзеныя.

Атрымліваецца, што пад уплывам навакольнага асяроддзя мы можам змяніць свае погляды нават у пытаннях, якія вельмі важныя для нашага здароўя і жыцця.

Тое, як мы размаўляем з сябрамі пра здаровы лад жыцця, можа таксама паўплываць на нашы рашэнні, як станоўчыя, так і негатыўныя.

«Асноўныя прычыны заўчаснай смерці, такія як курэнне і атлусценне, можна папярэдзіць, але мы ўсё адно курым, пераядаем і не займаемся спортам», — кажа Крысціна Шольц з Амстэрдамскага ўніверсітэта.

«На нас уплывае ўсё, што робяць нашы сябры. Адна іх прысутнасць можа вырашыць, паводзім мы сябе мудра ці не».

Шольц папрасіла студэнтаў амерыканскага каледжа сказаць, як яны размаўлялі з сябрамі пра нядаўняе ўжыванне алкаголю.

Калі гэты досвед быў абмеркаваны як станоўчы, верагоднасць таго, што яны зноў вып'юць на наступны дзень, была прыкметна вышэйшай і наадварот.

Кожны раз, калі мы прымаем якія-небудзь рашэнні, мы цэнім іх значэнне. Пойдзем мы па лесвіцы ці будзем выкарыстоўваць ліфт, залежыць ад таго, колькі мы з'елі сёння, ці былі сёння на прабежцы або ўваходзім у будынак з калегам-трыятланістам.

Любое ўздзеянне атачэння заўсёды залежыць ад кантэксту. Таму наша сіла волі часта вагаецца.

«Мы далёка не заўсёды рацыянальныя і часта вырашаем што-небудзь пад уплывам моманту. Больш за тое, важнасць пэўнага тыпу інфармацыі змяняецца на працягу дня», — дадае спецыялістка.

На наш выбар уплывае прысутнасць пэўных людзей, час, любыя папярэднія размовы і разуменне таго, што нармальна для гэтай групы сяброў.

Але, калі мы сумняваемся, самае простае — убачыць, што робяць іншыя і паўтараць іх. «Мы пастаянна паводзім сябе так, нават не разумеючы гэтага», — дадае Шольц.

«Многія даследаванні паказваюць, што, калі мы вячэраем з людзьмі, якія шмат ядуць, мы ямо ўсё больш і больш», — кажа Сусана Хігз з Бірмінгемскага ўніверсітэта, якая вывучае псіхалогію апетыту.

Людзі звычайна не ўсведамляюць, што зазнаюць такі ўплыў. Кажуць, што гэта проста ежа была смачнай або даступнай альбо проста былі галодныя.

Хігз мяркуе, што прысутнасць іншага чалавека перашкаджае слухаць сігналы нашага цела. Гэтак жа, як і іншыя крыніцы адцягнення ўвагі, такія як тэлевізар, павялічваюць спажыванне ежы.

У ходзе даследавання Хігз таксама знайшла, як падштурхнуць людзей да выбару здаровага харчавання.

«Вядома, лозунгі пра тое, якая карысныя гародніна, не вельмі дапамагаюць», — тлумачыць даследчыца.

Яна размясціла ў рэстаране плакаты, якія паказалі самыя папулярныя гарніры гэтай установы для гурманаў. На першым месцы Хігз наўмысна размяшчала гародніну.

«Гэтыя плакаты апісвалі паводзіны іншых — і гэтага было дастаткова», — кажа яна.

Калі мы трапляем у новы асяродак, мы шукаем падказак ад іншых людзей, як сябе паводзіць. Інфармацыя пра тое, што ежа папулярная сярод іншых кліентаў, дапамагае нам зрабіць выбар.

Цікава, што наведнікі часта замаўлялі гародніну нават пасля зняцця плакатаў. Хігз стварыла новую норму.

«Калі мы паводзім сябе паводле правілаў, мы адчуваем сябе добра, бо адчуваем сябе часткай сацыяльнай групы», —

кажа Хігз. — Калі вы пачатковец у той ці іншай групе, то вы больш схільныя пераймаць паводзіны іншых людзей».

Нашы рашэнні не заўсёды залежаць ад нас. Але мы можам выкарыстоўваць уплыў навакольнага асяроддзя і дзеля добрых рэчаў.

«Гэтак жа, як негатыўныя звычкі могуць пашырацца праз сетку людзей, перадаецца ўзор пазітыўных паводзінаў», — падсумоўвае Шольц.

«У рэшце рэшт, мы выжылі ў працэсе эвалюцыі менавіта таму, што навучыліся жыць у групе. Таму мы схільныя рабіць добрыя рэчы і атрымаць адабрэнне ад іншых», — дадае даследчыца.

NN.by

11
Satan / Адказаць
26.06.2019 / 18:25
Сказки какие-то. Никак оно не залежыць ад маих сяброу. А вот, если я попадаю в новое окружение, то все там начинают спиваться, да. Чувак 4 года ничего не пил, а после того как пообщался со мной две недели, взял и ужрался в хламину, хехе. А девочка вообще запила на неделю. Ну, а что делать. Я родился, чтобы разрушать этот мир.
1
Жвір / Адказаць
26.06.2019 / 18:44
Stadny reflieks (tut pra jaho) i siabroūstva -  heta nie adno i toje ž. 
Siabroūstva, heta ūvohulie božy dar...i vieļmi adkaznaja reč.
3
любите родину мать вашу / Адказаць
26.06.2019 / 18:48
все абсолютно верно! каждый сам по себе - личность, а все вместе - стадо! в стаде особенности личностей нейтрализуются и подминаются под инстинкт стада! человек тем и отличается от животного, что ему стадо не нужно. он в состоянии жизнедействовать сам по себе. то, что все люди произошли от животных, сомнению не подвергается. как и то, что каждый человек в отдельности "ушел" от "своего"животного на разное расстояние. а некоторые, вообще никуда и не уходили...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру