Аварыя адбылася 25 чэрвеня, каля 21.10, на трасе Гродна - Індура паблізу аграгарадка Капцёўка, піша newgrodno.by

Кіроўца «Хонды» ехаў у напрамку Гродна і пры абгоне па датычнай сутыкнуўся з сустрэчным «Фальксвагенам». Ад удару абедзве машыны вылецелі ў кювет.

У выніку ДТЗ Honda разарвала папалам. Дзяўчына, якая ехала ў гэтым аўтамабілі, вылецела з салона і ад атрыманых траўмаў памерла. Таксама цяжкія траўмы атрымалі два пасажыры «Фальксвагена» — хлопец і дзяўчына. Вадзіцелі аўтамабіляў у аварыі не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0