Асобы ва ўзросце да 26 гадоў не будуць плаціць падаходны падатак, — вынікае з дэкларацый ўрада і Міністэрства фінансаў Польшчы. Адпаведны праект прыняў іх Саўмін, піша Радыё Польшча.

Намеснік міністра фінансаў Польшчы Пётр Новак заявіў, што маладыя людзі адчуюць дзеянне гэтай падатковай льготы.

«Гэта даволі значная палёгка, бо, калі палічыць, колькі грошай штогод будзе заставацца ў вашых кашальках, то дэ-факта можна сказаць, што, як мінімум, так званы трынаццаты заробак. Калі нехта зарабляе мінімальную зарплату, г.зн. 2250 злотых (530 еўра) без уліку падаткаў, то за год ён зможа зэканоміць больш за 1600 злотых (каля 375 еўра) Гэта, практычна, трынаццаты заробак», — сказаў віцэ-міністр.

Палітык дадаў, што яшчэ больш ўдасца зэканоміць тым, хто зарабляюць больш: «Калі мы гаворым аб сярэдняй заработнай плаце, якая складае 4765 злотых (1 120 еўра), то за год у кашальку застанецца каля 4600 злотых (1 080 еўра). Можна сказаць, што гэта больш за 13-ю зарплату. З гэтага пункту гледжання, гэта вельмі рэвалюцыйнае змяненне ў нашай краіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0