Вайскоўцы васьмі дзяржаў возьмуць удзел у парадзе да Дня незалежнасці ў Мінску 3 ліпеня. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавёў прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусь Уладзімір Макараў, піша tut.by.

«Традыцыйна гэта будуць вайскоўцы Узброеных сіл Расіі і Народна-вызваленчай арміі Кітая. Упершыню — плануецца ўдзел груп з Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана», — распавёў Уладзімір Макараў.

Парад у Мінску пачнецца ў 21.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0