У Гомельскім раёне мужчына выскачыў на хаду з машыны хуткай дапамогі, паведамілі БелТА ў Гомельскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.
Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай, калі 40-гадовага пацыента транспартавалі ў адзін са шпіталяў абласнога цэнтра. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён знаходзіўся ў эмацыйна-ўзбуджаным стане. Мужчына шпіталізаваны.