Паснедаць самому? А можа, бясплатна накарміць сняданкам увесь свой двор? Усё, што трэба зрабіць, — да 28 чэрвеня запоўніць анкету і напісаць у ёй гісторыю пра свайго суседа, які аднойчы дапамог вам ці цэламу дому. У першы тыдзень ліпеня служба дастаўкі карысных сняданкаў ад брэнда Danone паедзе па ўсёй Беларусі і накорміць аўтараў самых шчырых і душэўных апавяданняў пра сяброўства паміж суседзямі.
Сёлета брэнд Danone адзначае 100 гадоў. У гонар юбілею вытворца кісламалочных прадуктаў вырашыў парадаваць самых дружных беларускіх суседзяў, арганізаваўшы ім карысны і адукацыйны сняданак проста ў двары.
Такая «паслуга» даступная жыхарам усёй Беларусі: Мінская вобласць, Віцебская, Гродзенская, Гомельская, Магілёўская, Брэсцкая — брэнд гатовы наведаць дружныя двары ў любых кутках краіны. Ёгурты даставяць у першай палове дня і пачастуюць імі ўсіх суседзяў.
Заяўкі ад ахвотных прымаюцца да 28 чэрвеня, а ўжо 1 ліпеня ў Instagram-профілі @danone_belarus абвесцяць імёны пераможцаў і шэсць адрасоў, на якія адправіцца развозіць ёгурты і гарачыя напоі брэндаваны фудтрак Danone.
Служба дастаўкі карысных сняданкаў будзе працаваць усяго тыдзень: першы двор яна наведае ў аўторак, апошні — у нядзелю. Усім гасцям, якія захочуць прыйсці на ранішняе мерапрыемства, арганізатары прапануюць прыхапіць з сабой талеркі, лыжкі і кубкі: дзеля экалогіі вырашылі адмовіцца ад аднаразовага посуду.