Мінпрамгандаль Расіі ўкладваўся ў нарматывы па браніраванні нумароў у гасцініцах для супрацоўнікаў, заявіў журналістам кіраўнік міністэрства Дзяніс Мантураў, каментуючы публікацыю Transparency International, прысвечаную дарагоўлі броніраваных нумароў у замежных камандзіроўках, піша tass.ru.
Чытайце: Расійскі міністр у камандзіроўцы плаціў за гатэль па 22 тысячы даляраў за суткі
«Існуе гасцінічная класіфікацыя нумароў. Якія нумары ў межах правядзення мерапрыемстваў у гэтым горадзе вольныя, такія і набываюцца для ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах. Таму, што тычыцца нарматываў, нарматывы ёсць, мы цалкам у іх упісваемся», — сказаў ён.