У Цюмені (РФ) хірургі прааперавалі мясцовага жыхара з 15-кілаграмовай пухлінай брушной поласці, пра якую ён нават не падазраваў, піша РІА Навіны.

Мужчына лічыў, што проста набірае лішнюю вагу, але ў апошні час яму стала цяжка весці звыклы лад жыцця і ён вырашыў звярнуцца да медыкаў. 

Выявілася, што ў яго гіганцкая пухліна брушной поласці і забрушыннай прасторы - ліпасаркома. Пухліна складалася з тлушчавай тканкі і ўяўляла сабой два велізарныя вузлы агульнай масай 15 кілаграмаў.

Утварэнне займала практычна ўсю брушную паражніну і прарастала ў суседнія органы: папярочна-абадковую кішку, страўнік, селязёнку, падстраўнікавую залозу, левы наднырачнік.

У аперацыі ўдзельнічалі тры хірургі, аперацыя доўжылася дзесяць гадзін. Лекары паспяхова выдалілі пухліну і зрабілі рэканструкцыю стрававода і страўніка, у якія яна прарастала.

Пацыент не мае патрэбы ў проціпухлінным лячэнні, паколькі такія пухліны не метастазныя і не паддаюцца класічнай хіміятэрапіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0