У вёсцы Церабішча Столінскага раёна, каля паўночы увагу інспектараў ДПС прыцягнуў кіроўца матацыкла «ІЖ Юпітэр», які рухаўся без шлема, а сам матацыкл быў без рэгістрацыйных знакаў, паведамляе прэс-служба УУС Брэстчыны.

У адказ на патрабаванне спыніцца, матацыкліст паскорыўся. Але, трохі праехаўшы, кінуў матацыкл на зямлю і пачаў уцякаць.

Пагоня была нядоўгай - літаральна праз 30 метраў інспектар затрымаў парушальніка. Ім аказаўся нецвярозы 24-гадовы мясцовы жыхар.

У ходзе медыцынскага агляду ўстаноўлена, што ў выдыханым паветры - 4,8 праміле алкаголю.

Малады чалавек растлумачыў, што выпіваў з сябрамі і на матацыкле вырашыў адправіцца дадому, пры гэтым вадзіцельскага пасведчання ён не мае.

4,8 праміле - аналаг 500—700 грамаў моцнага алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0