Магутны выбух у жылым пяціпавярховым доме на вуліцы Прэсгасе ў чацвёртым раёне Вены мог адбыцца з-за ўцечкі газу. Пра гэта паведаміў прадстаўнік паліцыі на месцы здарэння, піша tass.ru.

У выніку выбуху параненыя 10 чалавек, чацвёра з іх - цяжка. Былі эвакуіраваныя жыхары дома, які часткова абрынуўся. На месцы завалаў працуюць ратавальнікі з сабакамі: у разбураным доме могуць яшчэ знаходзіцца людзі.

Выбуховая хваля была настолькі моцнай, што адчувалася на суседніх вуліцах. У прылеглых дамах выбіла шыбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0