Здарэнне адбылося ў горадзе Ярцава. У кватэры знайшлі цела забітай жанчыны. Следчы выявіў у ахвяры рэзаныя раненні шыі, паведамляе рэгіянальны сайт.
Атрымалася высветліць, што ў той жа дзень 37-гадовы беларус, у сваёй здымнай кватэры пасварыўся з сужыцелькай і перарэзаў ёй горла. Жанчына памерла на месцы.
Пасля гэтага мужчына, жадаючы «замесці сляды», падпаліў кватэру з целам забітай і паспрабаваў з'ехаць у Беларусь. Паліцэйскія затрымалі яго на аўтадарозе «Масква—Мінск».