Расійскі спявак Мікалай Баскаў выступіць на закрыцці Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Урачыстая цырымонія пройдзе на мінскім стадыёне «Дынама» 30 чэрвеня, пачатак а 20-й гадзіне, паведамляе Еўрарадыё.
На сайце Баскава адзначаецца, што аўтарам сцэнару і мастацкім кіраўніком ад беларускага боку выступіць Аляксандр Вавілаў, ад расійскага боку — Аляксей Сечанаў. Яны абяцаюць «унікальнае шоу, якое больш не паўторыцца».
На адкрыцці Еўрагульняў выступілі Дымаш Кудайберген і Ганна Нятрэбка.
0
0
0
0
0
0