27.06.2019 / 11:55

Праціўнікі акумулятарнага завода ля Брэста стварылі арганізацыю

Устаноўчы сход адбыўся 26 мая. 26 чэрвеня актывісты падалі дакументы на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, піша Радыё Свабода.

Сузаснавальнікамі брэсцкага абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб’яднання «ЭкаБрэст» сталі 12 актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва ля абласнога цэнтру акумулятарнага завода.

У статуце арганізацыі гаворыцца, што асноўнай мэтай яе дзейнасці з'яўляецца падтрымка, дапамога і шырокае прыцягненне грамадскасці да рашэння экалагічных праблем, абарона правоў і свабод чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі.

Пра рэгістрацыю альбо нерэгістрацыю новага аб’яднаньня ўлады павінны паведаміць на працягу месяца, да 26 ліпеня.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру