Паважаны журналіст, блогер, чытач!

Запрашаем вас да ўдзелу ў кампаніі «Чысты Байнет».

Галоўная ідэя кампаніі — самарэгуляванне «інфармацыйнага» Байнету.

Галоўная мэта кампаніі — разам распрацаваць правілы прафесійнай і этычнай працы ў Байнеце, каб павысіць якасць нашага інфармацыйнага прадукту і паважаць інтэлектуальныя правы адзін аднаго.

Якія будуць правілы? Гэта трэба вызначыць нам з вамі.

Калі ласка, пакідайце свае прапановы ў гэтым вакенцы. (Калі гэта не спам, ваша прапанова абавязкова з’явіцца ў левай калонцы сайту і будзе ўлічаная пры распрацоўцы будучага Пагаднення.)

Далучайцеся!

***

Кампанія «Чысты Байнет» ініцыяваная супольна «Беларускай асацыяцыяй журналістаў» і кампаніяй «Будзьма!»

budzma.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0