27.06.2019 / 14:48

Меркаванне: Ці справядліва крытыкаваць еўрапейцаў за вяртанне Расіі ў ПАРЕ? 15

Са Змітром Дашкевічам адказвае Максім Маханькоў.

Расію вярнулі ў Парламенцкую асамблею Рады Еўропы. Я абсалютна шчыра разумею абурэнне людзей гэтым фактам. Але калі людзі, у тым ліку беларусы, масава пачалі пісаць пра здраду Еўропы… Давайце без эмоцый, а проста факты.

Чаму еўрапейскія краіны абавязаны адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Расіяй, калі значная частка ўкраінскага (і беларускага) грамадства, нягледзячы на вайну і беды, якія прынесла Расія, сама хоча сябраваць з Расіяй?

Чаму еўрапейскія краіны крытыкуюць за гандаль з Расіяй, хаця сама Украіна (і Беларусь) працягвае гандляваць з Расіяй?

Чаму еўрапейскія краіны павінны быць лаяльнымі да Украіны, калі на шосты год вайны значная частка ўкраінскага (і беларускага) грамадства сама застаецца нелаяльнай да сваіх дзяржаў, іх моў і культур? Як можна патрабаваць ад еўрапейцаў ахвярнасці, калі значная частка ўкраінскага (і беларускага) грамадства да гэтай ахвярнасці сама не гатовая, і замест будавання моцнай дзяржавы думае толькі пра свой страўнік, нізкія тарыфы на камуналку, як бы адкасіць ад арміі і не плаціць падаткаў? Калі Украіна не змагла данесці нават да значнай часткі сваіх грамадзян інфармацыю пра агрэсію і злачынствы Расіі, навошта тады крыўдзіцца на простых жыхароў Нідэрландаў, Нямеччыны і іншых далёкіх краін? Гэта нейкая дзіўная пазіцыя.

Наіўна думаць, што Украіна ўспрымаецца ў багатых еўрапейскіх краінах як галоўная праблема, а Расія — як галоўная пагроза і выклік. Паверце, гэтае пытанне настолькі перыферыйнае для вялікіх еўрапейскіх краін, што яно не з'яўляецца галоўным на парадку дня. Пачытайце нямецкую ці нідэрландскую прэсу, і вы зразумееце, што іх галоўныя праблемы такія: глабальнае пацяпленне, кібербяспека, лічбавізацыя эканомікі. Нам, вядома, ва Усходняй Еўропе здаецца, што мы цэнтр свету, але, на жаль, гэта не так. Расія ўспрымаецца як галоўная пагроза толькі хіба што Польшчай, Швецыяй і краінамі Балтыі. Гэта трэба ўлічваць і з гэтым трэба жыць.

Максім Маханькоў

15
Лях / Адказаць
27.06.2019 / 14:59
Паважаны Максiм. Вы напэуна не можыця зразумець, што значная часка украiнскага i беларускага грамадства (як вы кажаце), гэта асiмелiваныя рускiя альбо iх нашчадкi. Бо 200 з гакам год жыцця пад акупацыяй не маглi не даць свой плен
22
Алексей минский / Адказаць
27.06.2019 / 15:04
Хлусня нейкая. Ганьба!
12
Туш / Адказаць
27.06.2019 / 15:33
Ну, гэта такія разважанні на ўзроўні 36-39 года. Перад самай вайною. Палітыкі на тое і палітыкі, каб разважаць, думаць наперад, мець стратэгію і трымацца пэўных каштоўнасцяў. Гэта і адрознівае палітыка ад дробнага бюракрата, які думае пра свае дробныя справы, страўнік, каньюктуру і хвілінны камфорт. Відавочна, што Еўропу, яе кіруючыя вярхі цалкам акупаваныя так званымі еўрабюракратамі. І гэтыя еўрабюракраты, што пераважна выйшлі з левых універсітэцкіх колаў Еўропы ў 60-80-я, непрыдатныя да вырашэння троху больш значных пытанняў, чым бягучая эканоміка, экалогія (вельмі лёгкае пытанне, на якім можна карміцца яшчэ доўга), гендэр і іншыя рэчы. То бок, людзі ратуюць валасы, калі ім галаву хочуць адсекчы. У 39-м-41-м амаль адсеклі. Некаторыя хочуць паўтарыць.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру