27.06.2019 / 15:09

У Мінску заўтра «ДНР» і «ЛНР» перададуць чатырох украінскіх палонных 7

Кіраўнікі т.зв. ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік далі згоду ў якасці жэсту добрай волі на вызваленне чатырох палонных асоб, піша ТАСС.

«Спадзяемся, што вызваленне чатырох асоб дазволіць стымуляваць Украіну і перайсці да абмену ўсіх высветленых на ўсіх высветленых. Гэта мэтазгодна», — адказаў Пушылін на просьбу кіраўніка палітрады ўкраінскай партыі «Апазіцыйная платформа — За жыццё» Віктара Медведчука.

Сустрэча ўкраінскага палітыка з кіраўнікамі ДНР і ЛНР адбылася ў Мінску ў чацвер.

Памочнік у сваю чаргу сказаў, што перадача чатырох палонных адбудзецца ў пятніцу ў Мінску. «Яны будуць перададзеныя Медведчуку», — растлумачыў ён.

NN.by

42
Брыдкая пачвара / Адказаць
27.06.2019 / 15:45
Камень ў агарод Зеліка. Пакуль размахвае рукамі, робіць громкія заявы , Медвядчук дамовіўся, і 4 сям'і ӯкраінцаў атрымаюць сваіх родных. І ён, як бы яго не клікалі і не ганьбілі, стане да гэтых людзей выратавальнікам, а не даваўшы абяцанкі прэзідэнт
0
Ліцьвін металіст / Адказаць
27.06.2019 / 16:54
Падайце ліфты эцім гаспадам.
0
Змiцер / Адказаць
27.06.2019 / 17:33
прям невольничий рынок
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру