27.06.2019 / 15:14

Уласніка дзвюх фірмаў таксі ў Мінску падазраюць у нявыплаце больш за 700 тыс. рублёў падаткаў

Уласніка дзвюх фірмаў таксі ў Мінску падазраюць у нявыплаце больш за 700 тыс. рублёў падаткаў за два гады працы, паведамляе дзяржкантроль.

Як высветлілі работнікі ўпраўлення ДФР КДК па Мінскай вобласці і г. Мінску, дзве камерцыйныя арганізацыі па аказанні паслуг таксі ў 2015-2017 гадах хавалі частку даходаў, атрыманых наяўнымі. Гэта дазволіла ім не плаціць у бюджэт падаткі з дадзеных даходаў.

У дачыненні да 42-гадовага кіраўніка сталічных фірмаў-перавозчыкаў распачатыя крымінальныя справы па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру