У пятніцу дэпутаты ў другім чытанні прымуць законапраект «Аб змяненні законаў эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы», які атрымаў назву «законам аб адтэрміноўцы». У сераду яго прынялі ў першым чытанні.

Адно з галоўных новаўвядзенняў, цяпер на перыяд вучобы будзе давацца толькі адна адтэрміноўка. Г.зн. перад магістратурай, ці пасля сканчэння каледжа і перад паступленнем ва ўніверсітэт трэба будзе адслужыць.

Ганна Канапацкая унесла свае папраўкі ў «закон аб адтэрміноўках». Аднак разглядаць яе папраўкі дэпутаты не будуць. 

«Галоўная камісія мае папраўкі прагназавана не падтрымала. Згодна з рэгламентам, у гэтым выпадку мае папраўкі павінны асобна выносіцца на галасаванне ў Авальную залу. Але так як яны разыходзяцца з указамі прэзідэнта, неабходная яго згода на ўнясенне паправак. А часу на атрыманне згоды няма — праект унесены ў тэрміновым парадку. Таму папраўкі не могуць быць вынесены на галасаванне. Вось такое «другое чытанне», — напісала дэпутат у фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0