27.06.2019 / 18:06

У Гродне стварылі незвычайнае графіці з 450-гадовай гравюрай ФОТА 9

На сьцяне горадзенскай гімназіі № 10 зьявілася гравюра Ёгана Адэльгаўзэра і Матыяса Цюнта з панарамай Горадні. Лічыцца, што гэта была першая праўдзівая выява горада, піша радыё «Свабода».

На гравюры відаць Фара Вітаўта, Стары замак, Калоская царква, якімі яны былі 450 гадоў таму, перад самай Люблінскай уніяй.

Выяву робяць мастакі з кампаніі Zadelo.

У меншым маштабе копіі гравюры ёсьць і на іншых горадзенскіх будынках, прыкладам, на краме «Баторыя» насупраць Савецкай плошчы.

Горадзенскія актывісты прапануюць зрабіць гравюру Цюнта брэндам горада.

***

Упершыню гравюра «Vera designatio urbis in Littavia Grodnae» (Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве) была выканана Маціясам Цюнтам (Matthias Zündt) у 1568 годзе па малюнку Ганса Адэльгаўзера, які той зрабіў у ліпені 1567 года, калі ў Гродна прыехалі ажно чатыры пасольствы: маскоўскае, татарскае, турэцкае і валашскае. На гравюры прадастаўлена сцэна сустрэчы літоўскага маршалка Валовіча з маскоўскім пасольствам.

На адваротным баку змешчана тэкставая інфармацыя пра горад. У 1575 годзе гравюру горада ў некалькі спрошчаным выглядзе вырабілі Франц Хагэнберг і Георг Браўн. Яны змясцілі яе ў сваім «Атласе гарадоў зямнога свету». Ёсць і пазнейшыя варыянты, яшчэ менш дакладныя і якасныя.

Чытайце таксама:

Гарадзенец змясціў на сцяне ў сваім доме знакамітую гравюру Цюнта ФОТА

Прадаецца яшчэ адна старая гравюра з Гроднам

NN.by

0
дзядзька Рыгор / Адказаць
27.06.2019 / 16:18
респект художникам и мэру
1
Жвір / Адказаць
27.06.2019 / 16:22
Nia samy liepšy fon, žpūty. Usio bačycca razmyta. Tre bylo pa bielym.
1
Polak z Polski / Адказаць
27.06.2019 / 17:01
Grodno powinno być miastem, które łączy Bialoruś i Polskę. Obok Warszawy i Wilna, było trzecią stolicą Rzeczpospolitej i ma bogatą polsko-litewską historię
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру