Еўрасаюз афіцыйна падоўжыў на паўгода эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Расіі, тэрмін дзеяння якіх сканчаецца 31 ліпеня. Пра гэта гаворыцца ў заяве Савета ЕС, распаўсюджаным у чацвер у Брусэлі, пішуць інфармагенцтвы.

«27 чэрвеня 2019 года Савет падоўжыў эканамічныя санкцыі ў дачыненні да асобных сектараў расійскай эканомікі да 31 студзеня 2020 года», - адзначаецца ў ім.

У дакуменце падкрэсліваецца, што гэтае рашэнне прагучала пасля абмеркавання пытання рэалізацыі Мінскіх пагадненняў па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне.

«Гэта рашэнне стала вынікам інфармавання канцлерам Меркель і прэзідэнтам Макронам на саміце ЕС 20-21 чэрвеня аб стане выканання Мінскіх пагадненняў, з якім звязана захаванне санкцый», - гаворыцца ў заяве.

У 2014 годзе Еўрасаюз увёў санкцыі ў дачыненні да РФ у сувязі з анэксіяй Крыма і ўварваннем на Данбас. Абмежавальныя меры неаднаразова пашыраліся і працягваліся. Былі прыпыненыя перамовы пра бязвізавы рэжым і пра новае базавае пагадненне аб супрацоўніцтве, уведзеная забарона на ўезд у краіны ЕС для службовых асобаў з РФ і замарожаныя іх актывы, уведзеныя абмежавальныя меры гандлёвага, фінансавага і вайсковага характару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0