28.06.2019 / 15:17

Шанец для Кавалевіча і «цукровае дэрбі». Што нам рыхтуе наступны тур чэмпіянату Беларусі па футболе? 6

Працягваем сачыць за вышэйшай лігай разам з Букмекерскай канторай Марафон

У дванаццатым туры толькі дзве каманды з першай васьмёркі здолелі здабыць перамогі — гэта «Тарпеда-БелАЗ» і «Віцебск». Упэўненая перамога над мінскім «Дынама» дазволіла жодзінцам заняць чацвёрты радок.

БАТЭ згуляў унічыю з «Іслаччу», чым не змаглі скарыстацца ні «Шахцёр», ні брэсцкае «Дынама» — абодва матчы скончыліся без забітых мячоў.

Другія перамогі ў чэмпіянаце здабылі «Слуцк» і «Энергетык-БДУ», а «Нёман» прайграў пяты матч запар. Пасля паразы ад «Гарадзеі» Ігар Кавалевіч хацеў падаць у адстаўку, але яе адхіліла назіральная рада. А ў адстаўку якраз сышоў галоўны трэнер «Гарадзеі»: Сяргей Яромка пасля 5 год на чале «цукровых» вырашыў узначаліць моладзевую зборную.

Ігар Кавалевіч. Фота: ФК «Нёман».

З цікавостак мінулага тура таксама можна было б адзначыць матч у Гомелі, дзе ў лакальным дэрбі «Славія» вырвала нічыю, прайграючы 0:2. Матч заканчваўся пад заўзятарскія крыкі «Сыходзь!» на адрас галоўнага трэнера «Гомеля» Аляксея Мяркулава. Але пакуль нічога не памянялася на поўдні Беларусі.

Цяпер да падзей трынаццатага тура!

«Тарпеда» — «Нёман»

Лепшага матча для выпраўлення крызіснай сітуацыі нельга было прыдумаць, прычым для абодвух клубаў. «Нёман» прайграў пяць апошніх матчаў, «Тарпеда» — не выйграе ў дзесяці.

Пытанне толькі ў тым, хто здолее такім шанцам скарыстацца.

Прагноз «НН»: «Нёман» не прайграе.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Энергетык-БДУ»

Пасля шасці няўдалых матчаў «студэнты» ў мінскім дэрбі перайгралі «Тарпеда» і крыху палепшылі як настрой, так і турнірнае становішча.

Фота: ФК «Энергетык-БДУ».

Але фаварыт у гэтай гульні відавочны, і калі жодзінцы сапраўды прэтэндуюць на нешта большае за традыцыйны пяты радок, то ў матчах з такімі супернікамі мусяць перамагаць.

Прагноз «НН»: «Тарпеда» пераможа.

«Мінск» — «Гомель»

  • 29.06, 17:00. Стадыён ФК «Мінск»

Яшчэ адзін матч каманд, якія абітаюць у другой палове турнірнай табліцы і, здаецца, дагульваюць да міжкругавой паўзы, каб мець магчымасць падпісваць новых гульцоў. «Гомель» дык дакладна.

Пра праблемы абедзвюх каманд сказана-пераказана шмат, таму застаецца толькі паназіраць за гульнёй. 

Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5.

«Гарадзея» — «Слуцк»

  • 29.06, 19:00. Стадыён «Гарадзея»

Чарговае слыннае «цукровае» дэрбі. Але прынцыповым гэты матч назваць вельмі складана: у вышэйшай лізе матчы каманд са Слуцка і Гарадзеі асаблівым накалам і вялікай колькасцю галоў не адзначаюцца. 

Асаблівасць цукровага дэрбі таксама ў тым, што гасцявой камандзе вельмі складана перамагчы — «Гарадзея» ніколі не перамагала ў Слуцку, а случчакі апошні раз перамагалі ў Гарадзеі яшчэ ў першай лізе.

Прагноз «НН»: «Гарадзея» не саступіць.

«Дынама-Брэст» — «Іслач»

  • 29.06, 20:45. АСК «Брэсцкі»

Яшчэ адзін іспыт на трываласць для берасцейцаў. Пасля выезду ў Салігорск «дынамаўцы» прымаюць моцную «Іслач», якая спакойна можа пакінуць суперніка любога класу ні з чым.

Звычайна матчы гэтых супернікаў адзначаюцца немалой колькасцю галоў, таму суботні матч можа стаць упрыгожаннем усяго тура.

Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5.

«Славія» — «Шахцёр»

  • 30.06, 17:00. Мазыр, стадыён «Юнацтва»

Дзявятага чэрвеня каманды ўжо сустракаліся — у таварыскай гульні мацнейшымі аказаліся «гарнякі» з лікам 2:1.

На гэтым тыдні «Шахцёр» правёў матч 1/16-фіналу Кубка Беларусі — у Смалявічах быў адолены аднайменны клуб. А ў чэмпіянаце ў дзвюх гульнях з непасрэднымі канкурэнтамі — БАТЭ і брэсцкім «Дынама» — падначаленыя Ташуева набралі толькі 1 бал.

Таму трэба даганяць. 

Прагноз «НН»: «Шахцёр» пераможа.

«Дняпро» — «Дынама-Мінск»

  • 30.06, 19:00. Магілёў, стадыён «Спартак»

У папярэднім туры каманды крыўдна саступілі: «Дняпро» выйграваў у «Віцебска», але перамогу не ўтрымаў, а «Дынама» было разгромлена жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

Фота: ФК «Тарпеда-БелАЗ».

На баку «Дняпро» ў гэтай гульні — арганізаванасць і збалансаваны склад. За «Дынама» — узровень гульцоў і досвед. 

Прагноз «НН»: «Дынама» не саступіць.

БАТЭ — «Віцебск»

  • 30.06, 20:45. «Барысаў-Арэна»

Закрывае тур матч у Барысаве. У сераду БАТЭ і «Віцебск» спакойна мінулі стадыю 1/16-фіналу кубка і гатовыя да вочнай сустрэчы.

БАТЭ ўжо паўтара года не можа перамагчы «Віцебск», але дома звычайна не мае праблем з паўночнай камандай. 

Прагноз «НН»: БАТЭ пераможа.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!

Піліп Каваленка

6
Жвір / Адказаць
28.06.2019 / 15:40
«Тарпеда» — «Нёман» - 0:0
«Тарпеда-БелАЗ» — «Энергетык-БДУ» - 2:0
«Мінск» — «Гомель» - 0:0
«Гарадзея» — «Слуцк» - 0:1
«Дынама-Брэст» — «Іслач» - 1:1
«Славія» — «Шахцёр» - 1:0
«Дняпро» — «Дынама-Мінск» - 0:1
БАТЭ — «Віцебск» - 2:1

1
Жвір / Адказаць
28.06.2019 / 19:42
Darečy, uzmocniena prapichvajecca infarmacyja, što z nastupnaha hodu bielaruski kliub pačnie huliac` u čempijanacie Rasieji. Niekali hetak zabili nacyjanaļny chakiejny čempijanat, na piku cikavasci da jaho (huļni zbiraly tysiačy zaūziataraū),ciapier biarucca za futbol. Pramanitoryli, što čempijanat Bielarusi ačomvaje, cikavasc` da jaho rascie, heta bačna i pa naviedvaļnasci huļniaū, treba terminova spynic` ! Jany spyniajuc` usio bielaruskaje, što pačynaje ažyvac`. Ničoha nie pavinna zastavacca svajho, što jadnala b liudziej, padvyšala i padtrymlivala patryjatyzm, i, adnačasova, nie nahadvala b liudziam pra Rasieju... Sioņnia ūžo paviedamili, što deliehacyja BFF pajedzie z hetaj nahody ū Maskvu. Chalopy !
0
Палескі партызан / Адказаць
28.06.2019 / 20:10
Неяк знянацку на фоне інтэграцыйнага трызнення ўзнікла яшчэ й тэма ўваходжання айчынных клубаў у расійскую прэм'ер-лігу. Апошняя ўжо даслала ў АБФФ запрашэнне ў Маскву для абмеркавання. Калі рэдакцыі цікавая тэма зацягвання Беларусі ў рускі мір цераз футбол, нядрэнна было б асвяціць гэтую тэму для болей шырокай публікі, чым чытачы Прэсбола ці Трыбуны.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру