Невялікі кантрактны (не мае сваёй пляцоўкі, а наймае ў іншых) бровар Midnight Project Brewery заўтра на фэсце Lobotomy Day у Санкт-Пецярбурзе прэзентуе сваю навінку, якая атрымала назву «Якуб Колас». Пікантнасці дадае той факт, што піва зваранае ў стылі рускі імперскі стаўт (РІС).

Чаму «Якубам Коласам» назвалі менавіта імперскі стаўт? Півавар Аляксей Фадзеенка тлумачыць, што гэтае піва зварылі сумесна з варонежскім броварам Brewlock, а ў апошніх ёсць лінейка РІСаў названых у гонар класікаў рускай літаратуры: Дастаеўскі, Бунін, Булгакаў, Платонаў і іншыя. Цяпер гэтая «бібліятэка» папоўніцца і беларускім аўтарам.

Што такое рускі імперскі стаўт? Гэта моцнае цёмнае піва, радзіма якога — Англія. Адкуль у назве з’явіўся «рускі»? Проста існавала байка, што менавіта такое піва любілі піць пры імператарскім двары Раманавых. Ніякага пацверджання гэтаму няма, але назва замацавалася. Імперскі ж у піўной галіне часта азначае падвоенае ўтрыманне алкаголю. Напрыклад, існуюць імперскія індыйскія бледныя элі, пілснеры, портары і г.д.

Зімой сёлета публіцыст і паэт Стась Карпаў у сваім фэйсбуку ініцыяваў дыскусію, што стыль рускі імперскі стаўт у сённяшняй Беларусі існаваць не можа.

«Мне б было б похер, калі б тут прадавалася брытанскае імперскае піва ці іспанскае імперскае віно. У іх няма імперыяў. А ў нас няма небяспекі стаць часткай Англіі ці Іспаніі. І я не збіраўся ўключаць пафас бабулькі-праваабаронцы, але, калі краіна называе сябе імперыяй і пакрысе аджырае тэрыторыі у суседзяў, слова «імперскі» становіцца небяспечным. А калі яна ўсе славянскія землі называе «рускімі», то бок «расійскімі», то і гэтыя словы становяцца вартымі нагляду», — зазначаў Карпаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?