27.06.2019 / 18:55

У 46 населеных пунктах Брэстчыны з-за моцнага ветру знікла электрычнасць 1

Па дадзеных на 17.00, парушалася электразабеспячэнне ў 27 населеных пунктах Баранавіцкага раёна, двух - Ганцавіцкага, пяці - Ляхавіцкага, піша БелТА. Яшчэ 12 вёсак былі абясточаныя ў Брэсцкім раёне.

Энергетыкі стараюцца аператыўна ліквідаваць непаладкі.

У Брэстаблгідрамеце адзначылі, што сёння на большай частцы тэрыторыі вобласці парывы ​​ветру дасягалі 15-18 м / с. Па прагнозах сіноптыкаў, такое надвор'е захаваецца і 28 чэрвеня, парывы ​​могуць быць 15-20 м / с.

NN.by

0
хамса / Адказаць
27.06.2019 / 19:37
ды хопіць ужо спалучэннем гэтых лічбаў (4 vs 6) мяне кашмарыць, Рэд. .. роўна як і электрычнасцю
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру