27.06.2019 / 19:08

Зяленскі: Медвядчук не быў упаўнаважаны на перамовы з баевікамі, ён успамінае пра палонных пад выбары 12

Падчас брыфінгу, які ў чацвер прайшоў у Адміністрацыі прэзідэнта Украіны, Уладзімір Зяленскі коратка пракаментаваў інфармацыю аб дамоўленасці Віктара Медведчука, паведамляюць інфармагенцтвы.

У Мінску заўтра «ДНР» і «ЛНР» перададуць чатырох украінскіх палонных

Мяркуючы па адказе прэзідэнта Украіны, ён не ўпаўнаважваў Медведчука ні на якія перамовы.

«Я ні разу ў жыцці не меў зносіны са спадаром Медведчуком. Не разумею, чаму, калі ў нас ёсць вялікая, незалежная, самастойная Украіна, у нас павінны быць пасярэднікі», — сказаў Зяленскі.

«Ён [Медвядчук - Рэд.] ведае маё стаўленне да гэтага пытання. Чаму пытанне аб вяртанні палонных і аб спыненні вайны падымаецца з яго боку толькі пад выбары — спытаеце ў яго».

Раней Уладзімір Зяленскі неаднаразова заяўляў, што не гатовы ісці на прамыя перагаворы з прадстаўнікамі «ЛНР» і «ДНР».

Віктар Медвядчук узначальвае партыю «Апазіцыйная платформа — За жыццё». Таксама ён — кум Уладзіміра Пуціна.

Пазачарговыя парламенцкія выбары ва Украіне прызначаныя на 21 ліпеня. Лідарам парламенцкай гонкі з вялікім адрывам застаецца прэзідэнцкая партыя «Слуга народа», за якую гатовыя аддаць голас 47,5% апытаных. Пераадольваюць пяціпрацэнтны бар'ер партыі «Апазіцыйная платформа — За жыццё» (Юрый Бойка, Вадзім Рабіновіч, Віктар Медвядчук), «Бацькаўшчына» (Юлія Цімашэнка), «Еўрапейская салідарнасць» (Пятро Парашэнка), «Голас» (Святаслаў Вакарчук).

NN.by

8
самый Серый / Адказаць
27.06.2019 / 19:26
Пазачарговыя парламенцкія выбары на Украіне прызначаныя на 21 ліпеня.
https://nn.by/?c=ar&i=232910

Паважаная НН, калі ласка, звяртайце ўвагу на тое, што друкуеце.
Веру, што гэта недарэчнасць, атрымалася ненаўмысна.
4
Скураныя крылы / Адказаць
27.06.2019 / 20:06
"...спытаеце ў яго." Не, гэта раней так можна было казаць. А калі ўжо на такой пасадзе, то трэба рабіць заявы на кожны падобны выпадак. Толькі і рабіць нешта трэба ( ужо не словамі, а як кажуць, капцюрамі), каб заява не пераўтварылася ў "спытаеце ў яго".


13
Niemand / Адказаць
27.06.2019 / 20:49
Хм... А паказальньі атрьімау'ся брьіфінг. Зе-зеля істєрьіла, падкаралв у'сьо новьія вяршьіні/гльібіні (?) тупасці і драмучасці, хнюпала насейкам... Карацей, усяляк дєманстравала, што чьім хутчєй яму "вьіпішуць" вьіспятка, тьім лепей будзе для у'сіх. І, дарєчьі, пьітанне неабходнасці незалежнага медагляду гєтай асобіньі пау'стае з новай сілай.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру