Два сталічныя гіпермаркеты «Прастор» адыдуць іншым сеткам.
На месцы крамы ў Шабанах увосень адкрыецца «Грын». А вось у Чыжоўку, як чакаецца, прыйдзе «Карона».
Пра гэта паведаміў Onliner.by.
«Прастор» — сетка гіпермаркетаў, якая ўваходзіла ў бізнэс-імперыю Юрыя Чыжа. Калі ў таго пачаліся праблемы, гіпермаркеты былі закладзеныя банкам.
Цяпер у складзе сеткі застануцца крамы ў Каменнай Горцы, каля станцыі метро «Малінаўка», а таксама «Арэна-Сіці» на праспекце Пераможцаў.