Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Новы міністр унутраных спраў Юрый Караеў адказаў на пытанні журналістаў аб статуі гарадавога ў Мінску, паведамляе Tut.by

Пасля пасяджэння ў парламенце журналісты пацікавіліся ў новага міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, ці можна пры ім будзе «падыходзіць і чапаць гарадавога».

— Так, — адказаў міністр і ўдакладніў. — Гэта не тое што пры мне. Да яго заўсёды можна было падыходзіць.

— Абняць, шалік надзець?

- Нельга рабіць нейкія абражаючыя грамадства рэчы. Усё, што не абражае чалавечую годнасць, — можна. Усё рабіць па-чалавечы — вось і ўсё, — адказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0