02.07.2019 / 11:51

Параўноўваем цэны на прадукты ў «Гіпа» з сярэднімі па краіне — глядзіце, колькі можна зэканоміць 7

Штомесяц Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі публікуе сярэднія цэны на спажывецкія тавары і паслугі. У спісе можна знайсці што заўгодна: ад школьных сшыткаў да легкавікоў. Мы выбралі з апошняга — майскага — спісу Белстата 10 пазіцый, цэны на якія ў гіпермаркетах «Гіпа» ніжэйшыя за сярэднія па краіне.

Сыр цвёрды і паўцвёрды (14,80 рубля ў сярэднім па краіне)

Найбольш звыклыя для беларусаў паўцвёрдыя сыры. Яны маюць плотную вяршковую кансістэнцыю і падчас гатавання не падвяргаюцца вэнджанню ці плаўленню. Гэта такія гатункі, як гаўда, эдам, расійскі, галандскі ці пашахонскі, а таксама так званыя «блакітныя сыры» з цвіллю. 

Цвёрдыя сыры адрозніваюцца ад іх даўжэйшым тэрмінам саспявання і спосабам прэсоўкі. Для прыгатавання некаторых гатункаў, напрыклад, пармезану, патрэбныя гады. Да цвёрдых сыроў можна таксама аднесці чэдар, маасдам, рамана ці эменталь.

Сярэдняя цана на адзін кілаграм цвёрдага і паўцвёрдага сыру, паводле дадзеных Белстата, у маі склала 14,80 рубля. Па 10 ліпеня ў крамах «Гіпа» гэтыя гатункі можна набыць нашмат танней. Напрыклад, усяго 9,99 рубля каштуе кіло «Галандскага новага» (Калінкавічы) з 45% тлушчу ці «Расійскій новы Люкс» (Шчучын) з 40 і 45% тлушчу.

Смятана (5,03 рубля за кіло)

Смятана і так незаменны атрыбут амаль любога стала, а ў разгар сезона халаднікоў і салатаў са свежай гародніны ўвогуле становіцца немагчыма жыць без гэтага прадукта.

Сярэдняя цана на кілаграм смятаны, паводле Белстата, складае крыху больш за 5 рублёў, то бок за вялікі пачак вагой у 500 грам у сярэднім трэба заплаціць 2,56 рубля. У «Гіпа» ж можна набыць 500 грам смятаны «Беллакт» з 15% тлушчу (ацэняць аматары здаровага харчавання) усяго за 1,69 рубля!

Каўбаса сыравэнджаная (20,51 рубля за кіло)

Амерыканцы называюць такі гатунак «летнімі каўбасамі», бо іх можна захоўваць не ў халадзільніку. Ідэальны варыянт для пікніка на прыродзе.

Тым больш, у «Гіпа» па 10 ліпеня салямі «Фіеста» гандлёвай маркі «Очень!» можна набыць усяго за 15,99 рубля. Смачна есці!

Каўбаса вараная найвышэйшага гатунку (7,51 рубля за кіло)

Упэўненыя, што многія снедаюць бутэрбродамі з варанай каўбасой. А хто не любіць час ад часу з’есці салату аліўе?

У «Гіпа» каўбасу «Доктарская на вяршках» ад брэсцкага мясакамбіната прадаюць усяго па 6,59 рубля. Гэта амаль на рубль танней, чым у сярэднім па краіне.

Кансервы рыбныя далікатэсныя — шпроты, ласось (5,18 рубля за банку вагой 350 грам)

Без бутэрбродаў са шпротамі цяжка было сабе ўявіць святочны стол дзесяць год таму. Сёння на паліцах у крамах можна знайсці дзясяткі розных відаў рыбных кансерваў, але шпроты — гэта неўміручая класіка.

Па 10 ліпеня ў крамах «Гіпа» банка шпротаў «За Радзіму» вагой 160 грам каштуе 2,19 рубля. Калі прывесці да белстатаўскага адпаведніку, то атрымаем 4,79 за 350 грамаў — амаль на 40 капеек танней, чым у сярэднім па краіне.

Кава распушчальная (69,27 рубля за кіло)

Шмат хто не можа ўявіць свой ранак без кубка гарачай кавы. Кавярні, куды можна завітаць па духмяны напой, адкрываюцца проста паўсюдна. Але тых, у каго няма магчымасці штораніцу наведвацца ў кавярні, на дапамогу прыходзіць распушчальная кава.

Кілаграм, згодна з Белстатам, каштуе амаль 70 рублёў! У «Гіпа» ж цяпер можна купіць пачак культавай кавы «Якабс Манарх» вагой 130 грам за 5,99 рубля — гэта значыць, што кілаграм каштуе 46,08 рубля. Эканомія відавочная.

Чорны чай (35,08 рубля за кіло)

Колькі каваманаў, столькі ж, напэўна, і аматараў гарбаты. Ахалоджаны чай летам выдатна спаталяе смагу і дадае жыццёвай энергіі.

Кілаграм чаю ў сярэднім па краіне ў маі каштаваў крыху больш за 35 рублёў. У «Гіпа» можна набыць 100-грамовы пачак высакагорнага цэйлонскага чаю F.B.O.P.F. за 3,19 рубля. Калі параўнаць кошты за кіло — выходзіць на тры рублі танней.

Шакалад (21,75 рубля за кіло)

Дзе кава ці гарбата, там заўсёды і салодкае. Шакалад утрымлівае гармон шчасця, таму проста нельга адмаўляць сабе хаця б час ад часу ўзняць настрой такім прыемным і смачным чынам.

У «Гіпа» ёсць мноства салодкіх прапаноў. Па 10 ліпеня 200 грам «Сталічнага Эліт» ці «Труфельнага Эліт» каштуюць 3,19 рубля (15,95 рубля за кіло), а 90-грамовыя шакаладкі Roshen з чарнічнай ці арэхавай нугой — усяго 1,29 рубля (14,33 рубля за кіло).

Марозіва (14,13 рубля за кіло)

Як жа летам без марозіва? Ніхто яшчэ не прыдумаў больш смачнага сродку ратавання ад спёкі, чым халодны ласунак. У лядоўнях супермаркетаў можна знайсці дзясяткі розных відаў, да якія штогод дадаюцца экзатычныя: валошкавае, чорнае, з перцам.

Легендарны «Капрыз» з ваніллю, шакаладам ці фісташкавы ў крамах «Гіпа» каштуе ўсяго 1,09 рубля за 95-грамовы пачак. Кілаграм будзе каштаваць 11,47 — танней на некалькі рублёў. Толькі па 10 ліпеня!

Чыпсы бульбяныя (1,83 рубля за 100 грам)

Чыпсы — гэта, напэўна, найбольш распаўсюджаны пасля шашлыку прадукт, які бяруць з сабой на прыроду. У такой ежы, вядома, карыснага няшмат, але часам так хочацца.

Чыпсы «Lay's» са смакам краба і «Залацістыя» ў «Гіпа» каштуюць 1,25 рубля за 80-грамовы пачак. 

Падсумоўваем:

Прадукт Сярэдняя цана па краіне, рублі Акцыйная цана ў «ГІПА» па 10 ліпеня, рублі Эканомія
Сыр цвёрды і паўцвёрды 14,80 за кіло 9,99 за кіло («Галандскі новы», «Расійскій новы Люкс») 4,90
Смятана 5,03 за кіло 3,38 за кіло («Беллакт» 15% тлушчу, 500 грам — 1,69) 1,65
Каўбаса сыравэнджаная 20,51 за кіло 15,99 за кіло («Фіеста» ГМ «Очень!») 4,52
Каўбаса вараная найвышэйшага гатунку 7,51 за кіло 6,59 за кіло («Доктарская на вяршках» Брэсцкі МК) 0,92
Шпроты 5,18 за 350 грам 4,79 за 350 грам («За Радзіму», 160 грам — 2,19) 0,39
Кава распушчальная 69,27 за кіло 46,08 за кіло («Якабс Манарх», 130 грам — 5,99) 23,19
Чорны чай 35,08 за кіло 31,9 за кіло (чай F.B.O.P.F., 100 грам — 3,19) 3,18
Шакалад 21,75 за кіло 15,95 за кіло («Сталічны Эліт» і «Труфельны Эліт», 200 грам — 3,19) 5,80
Марозіва 14,13 за кіло 11,47 за («Капрыз», 95 грам — 1,09) 2,66
Чыпсы бульбяныя 1,83 за 100 грам 1,56 за 100 грам («Lay's», 80 грам — 1,25) 0,27

Усе акцыйныя прапановы тут:

Найбліжэйшую крама «Гіпа» можна знайсці па спасылцы

NN.by

12
Кажыма праўду / Адказаць
28.06.2019 / 16:01
Адназначна згаджаюся адно са смачненнымі чакалядкамі Roshen ад дзядзькі Пораха.

З кансервамі «За Родіну» (РФ, Калінінград) будзьма пільныя – трапляецца тухлая дрэнь шызага колеру (пэўна, перепрацоўка стратэгічных запасаў).

Смачна есці, сябры!
9
Szcz / Адказаць
28.06.2019 / 18:18
В Гиппо на некоторые товары разница почти в два раза больше чем том же еврике. Дорогие магазины. Кило селедки 5 руб (и очень не вкусной), а магазе возле дома 3.5 за кило смачнай и жирной селедки.
32
Матёрый / Адказаць
28.06.2019 / 18:21
Гиппо, Евроопт, Соседи, Маркет, Райпо и т. д. Плохо живём? Магазинов больше чем людей. Зарплаты, пенсии маленькие?! Пора жить по средствам!!!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру