Праўладны эксперт Пятроўскі: Не адслужыў у арміі — не маеш права паступаць у ВНУ. Сам я ў арміі не служыў
Цікавае меркаванне адносна вайсковага прызыву выказаў эксперт грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Пятро Пятроўскі. У адным з фэйсбучных абмеркаванняў ён напісаў:

Пятро Пятроўскі. Фота Сяргея Гудзіліна.
«Я не служыў у войску, але даказваю патрэбу ў службе. Больш за тое, лічу, што трэба зрабіць службу ў войску умовай для паступленне ў ВНУ. Не адслужыў — у ВНУ не маеш права паступаць», — напісаў Пятроўскі.

Цікава, ці гатовы пры такіх умовах Пятроўскі здаць свой універскі дыплом?
Каментары