Свет1313

Зяленскі надаў грамадзянства Украіны двум беларускім добраахвотнікам

Беларускія байцы на ўсходзе Украіны. Ілюстрацыйнае фота.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі падпісаў указ аб наданні грамадзянства 14 замежнікам, якія ўдзельнічалі ў абароне тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны.

Адпаведны ўказ № 466/2019 размешчаны на сайце кіраўніка дзяржавы, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Згодна з дакументам, у грамадзянства Украіны прымуць «асобаў, прыняцце якіх у грамадзянства Украіны ўяўляе сабой грамадскі інтарэс для Украіны», а менавіта: Дзмітры Белагорцаў, Давыд Гачэчыладзэ, Абдул Джаліл, Тачы Джафараў, Рудольф Ягоранка, Тэнгіз Занадзэ, Гіоргій Кахніяшвілі, Валерый Колат, Мераба Канцэлідзэ, Мамука Музашвілі, Юрый Савілаў і Леван Хуцышвілі.

Акрамя таго, Арсланбек Карымаў і Юлія Талап будуць прыняты ў грамадзянства Украіны «як асобы, якія маюць значныя заслугі перад Украінай».

Дзмітры Белагорцаў — беларус, які ваяваў ва Украіне ў складзе «Правага сектара». Пры прэзідэнту Парашэнку ён не здолеў атрымаць легальны статус ва Украіне і ў сувязі з гэтым выехаў у Польшчу, дзе атрымаў палітычны прытулак.

Рудольф Егарэнка, вядомы пад нікам Рустам Док, — беларус з Гомеля, які ваяваў у складзе батальёна «Данбас».

Прэс-служба прэзідэнту Украіны заявіла, што гэта толькі першы спіс, грамадзянства Украіны нададуць і іншым добраахвотнікам, якія таго пажадаюць.

Пры вяртанні ў Беларусь яе грамадзянам, якія ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях ва Украіне, пагражае турэмнае зняволенне.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»2

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Усе навіны →
Усе навіны

Дажджы, цяплынь, пасля замаразкі: вось што трэба ведаць пра надвор'е на выхадныя і пасля

Пакладзіце лімон у мікрахвалёўку — пяць хвілін кайфу гарантаваныя4

«Ён забыўся, што ў нашай краіне час — нішто». Класічны кітайска-амерыканскі бестсэлер выйшаў па-беларуску1

У Мінск сцягваецца вайсковая тэхніка1

У Валгаградзе катафалк уляцеў у падземны пераход1

Ціханоўская: Расійская апазіцыя павінна дыстанцыявацца ад імперыялістычнага наратыву21

Беларуская чыгунка збіраецца правесці аптымізацыю штату на 30%8

Насуперак дэклараванаму намеру эканоміць, ЗША павялічаць бюджэт Пентагона да касмічнага памеру6

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»2

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць