Аляксандр Лукашэнка падарыў Эмамалі Рахмону створаную па старадаўняй тэхналогіі копію слуцкага пояса, а таксама сувеніры Еўрапейскіх гульняў — пано з моранага дуба з замацаванымі на ім медальёнамі, якія сімвалізуюць 15 відаў спорту, прадстаўленых на форуме, эксклюзіўны набор шакаладу і талісман Еўрапейскіх гульняў - лісяня Лесіка, піша БелТА.

У сваю чаргу Эмамалі Рахмон падарыў кіраўніку беларускай дзяржавы нацыянальны таджыкскі кінжал Ханджар ручной работы, выраблены з выкарыстаннем косці аленя, з роспісам і гравюрай. Яшчэ адзін падарунак - карціна на палатне, на якой намаляваны Палац Наўруз. Гэты этнакультурны комплекс уключаны ў пералік васьмі дзівосаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0