28.06.2019 / 16:25

Анісім: Усім будзе лепш, калі студэнт адслужыць паcля першага курсу 33

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім галасавала супраць паправак у закон, якія вызначаюць новы парадак адтэрміновак ад службы ў войску, піша Радыё Свабода.

​Але яна не супраць, каб юнакоў прызывалі да сканчэння вышэйшай адукацыі. Больш за тое, яна лічыць, што найлепшы час ісці ў войска — з першага курсу.

«Калі паступіў, так ці інакш будучыня акрэсленая, чалавек з большай гатоўнасцю пойдзе аддаваць свой абавязак. Я абмяркоўвала гэта з тымі, хто адслужыў падчас вучобы, і такі варыянт не горшы».

Адначасова яна выступае за скарачэнне тэрміну службы да года з цяперашніх 18 месяцаў. Пры такой умове чалавек не паспее страціць веды, лічыць Анісім.

«Калі гаворка толькі пра год адарванасці ад універсітэта і гатовасці армейскіх падраздзяленняў інтэнсіфікаваць курс баявой падрыхтоўкі — каб не траву фарбавалі, а справай займаліся — наступствы будуць мінімальныя. Усё ж 12 месяцаў без вучобы — не такі значны тэрмін, як у выпадку, калі гэта вымяраецца некалькімі гадамі».

За прапанаваныя Міністэрствам абароны сёння папраўкі прагаласавалі 85 дэпутатаў, 9 — супраць, 11 — устрымаліся.

NN.by

4
Ales' / Адказаць
28.06.2019 / 16:14
У СССР (напрыканцы існавання) ужо такія "разумныя" дзеячы як Анісім рабілі гэты эксперымент - студэнтаў з ВНУ адправілі служыць (на 2 гады). Палова курсу пасля службы адлічыліся, "эксперымент" адмянілі.
9
счётчик Гейгера / Адказаць
28.06.2019 / 16:17
Пусть бы съездила спадарыня "депутат" по воинским частям , поговорила с воеенослужащими, увидела как они живут, чем занимаются...Что думают.
Ох, как далеки они от Народа...
Вопрос в другом, зачем красить траву, когда она и сама растёт ?... Зачем столько военных? Кто нам угрожает.Ответьте сп. Анисим.
2
Sheikha Tatsiana / Адказаць
28.06.2019 / 16:18
Жесть, развила идею: может после первого курса тоже рожать.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру